Текст пісні Nevika – Памылілася
Тэкст песні:
Абанент недасягальны, я трымаю твае рукі
Я закрылася ад свету ўсяго
Каб быць побач з табою ў гэты час
Мае салёныя вусны і знаёмыя гукі
Голасу твайго, што ж ён робіць?
Гатова на ўсё дзеля нас
Аа-аа, аа-аа, хваля за хваляй, хмара за хмарай
А я за табою
Аа-аа, аа-аа, хваля за хваляй, хмара за хмарай
А я за табою
А месяц шэпча мне, што я памылілася
Дастаць са сваёй душы, усё перакрэсліць і выкінуць трэба
А месяц шэпча мне, што я разгубілася
Аскепачкі сэрца са льду ззяюць зоркамі ў небе
Ззяюць зоркамі ў небе
Ззяюць зоркамі ў небе
Ззяюць зоркамі ў небе
Не кажы, не кажы пра тое, пра што тваё сэрца маўчыць
Не гарыць, не гарыць, гэта полымя нам ўжо не падпаліць
За табой, за табой бегла і думала, будзе цяплей
Толькі чамусьці я разгубіла сябе…
Гэты вечар выключны, я хачу знайсці ключы
Каб мне выпрастаць крылы
І паляцець, паляцець у нейкі далёкі шлях
Ты кранаеш за плечы, твае абдымкі цягнуць мяне як магніт
Я падаю, падаю, падаю ў іх…
А месяц шэпча мне, што я памылілася
Дастаць са сваёй душы, усё перакрэсліць і выкінуць трэба
А месяц шэпча мне, што я разгубілася
Аскепачкі сэрца са льду ззяюць зоркамі ў небе
Я памылілася, я разгубілася
Я памылілася, я разгубілася
Я памылілася, я разгубулася
Я памылілася, я памылілася